Муфты · Норка · Шыншылавы трус
Белая футравая муфта з узорам пад вязаныя косы

Пра працу
Як жа мы любім сваю працу — за магчымасць ствараць прыгажосць нават з кавалачкаў меху, што засталіся!
Па жаданні кліенткі мы пашылі гэтую муфтачку замест кішэняў на перашытым футры. Футра атрымалася падобным да швэдара, таму для муфты выбралі ўзор пад вязаныя косы.
Белая муфта выканана са стрыжанага труса і норкі. У аддзяленні на маланцы зручна захоўваць тэлефон, ключы і прыемныя дробязі.
Яшчэ працы з гэтага раздзела





