
Пра працу
Навушнікі з норкі Black Velvet, расшытыя натуральнымі камянямі, — вынік карпатлівай ручной працы. Няхай даруюць нам Дольчэ і Габана — не горш! А лепш ці не — меркаваць нашым кліентам.
У навушнікаў круглыя футравыя накладкі і шырокая чорная дужка. У яе аздобе спалучаюцца светлыя, залацістыя і карычневыя камяні розных форм і памераў.





